Я жыву ў Беларусі, самай лепшай краіне,
Я не ведаю, дзе так можна з лёгкасцю жыць,
Жыць у міры і шчасці, дараваць яго дзецям,
І вучыць іх таксама родны край свой любіць.
Работа па стварэнню беларускасмоўнай прасторы ў дзіцячым садзе вядзецца пастаянна. Арганізавана прадметна-развіваючае асяроддзе. Выхавацелі аформілі куткі беларускай культуры, у якіх размешчана нацыянальная сімволіка, літаратура беларускіх аўтараў, прадметы дэкаратыўна прыкладнога мастацтва.
Вялікая ўвага надаецца сумеснай працы бацькоў і дзяцей па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы.