21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.
У нашай дашкольнай установе гэтае свята стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ёй і разам правесці тыдзень роднай мовы.